27.10.2008 / 11:36

The Independent: Пагроза абвалу ў Беларусі павялічыла паніку сярод інвэстараў 1

Беларусь патрапіла ў адзін сьпіс з Ісландыяй, Пакістанам, Вэнгрыяй і Ўкраінай, якія таксама патрабуюць тэрміновай фінансавай дапамогі.

Кошт пазыковых сродкаў для эканомік, якія растуць, вырас да шасцігадовага максімуму, а страхоўка на выпадак іх невяртання імгненна падаражэла яшчэ больш.

Як паведамляе брытанская газета The Independent, Беларусь папрасіла МВФ аб вылучэнні па меншай меры 2 млрд даляраў для падтрымання фінансавай сістэмы краіны. У панядзелак пачнуцца перамовы. Гэтая навіна выклікала паніку сярод інвестараў.

Беларусь патрапіла ў адзін спіс з Ісландыяй, Пакістанам, Венгрыяй і Ўкраінай, піша журналіст выдання Шон Фарэл. Таксама, па ягоным меркаванні, гэтая заціснутая паміж Расеяй і Польшчай краіна можа звярнуцца за дапамогай у прыватным парадку да замежных цэнтральных банкаў і прыватных кампаній.

Аўтар адзначае, што па меры таго як крызіс выйшаў за межы ўласна фінансавай сістэмы, шматлікія краіны, якія развіваюцца, сутыкнуліся з праблемай выплаты замежнага доўга. Таксама па шматлікіх з гэтых краін балюча стукнула паніжэнне попыту на іх рэсурсы і тавары з-за запаволення сусветнай эканомікі. Попыт на асноўныя прадметы экспарту Беларусі - калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты - значна скараціўся.

Страх ахапіў у Еўропе прыбалтыйскія і балканскія дзяржавы, а таксама Паўднёвую Карэю і Аргентыну, дзе нацыяналізацыю прыватнага пенсійнага сектара разглядаюць як крок па прадухіленні дэфолту. У Расеі стаўка крэдытнага страхавання па каштоўных паперах вырасла яшчэ на адзін адсотак, да 10,5%, пасля абвяшчэння агенцтвам Standard & Poor's аб магчымым паніжэння інвестыцыйнага рэйтынгу.

0
Віталь з Менску / Адказаць
27.10.2008 / 12:39
Нічога. лукашэнка прыказаў КГБшнікам справіцца з сусветным крызісам, таму дэфолт нам не пагражае. Увесну ўсё гарадское насельніцтва пешшу пойдзе на сяўбу, а ціхары ў красоўках будуць сноўдацца па ўскрайку поля і назіраць як хто там працуе і ці няма там якіх "анцігасударсцьвенных" праяваў. А БРСМ будзе ў лесе пілаваць бярвення сяброўства, каб было чым у Драздах лазню тапіць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру