У панядзелак днём у вёсцы Моладава Іванаўскага раёна аўтамабіль «Фальксваген Пасат» заехаў на тэрыторыю прыватнага двара, урэзаўся ў дом, спыніўшыся на парозе. Ад удару кут дома «паехаў», і цэгла абрынулася. На месцы працавалі выратавальнікі, медыкі, ДАІ, піша abw.by.

«Дом, у які заехалі ў Моладаве, будую я з бацькам. Кіроўца нават не тармазіў, ехаў з рыбы. На Т-скрыжаванні праехаў знак «Саступі дарогу», паехаў проста ў дом. Пры гэтым знёс плот. Валуны, якія ляжалі ўнізе пад плотам у шэраг, паляцелі метраў на 10. Удар быў такой сілы, што ўся сцяна «пайшла», палову сапраўды прыйдзецца разбіраць», — напісаў у пабліку «На Яновской волне» адзін з карыстальнікаў.

Па словах жанчын, кіроўца быў не прышпілены, басанож, боты рыбацкія ляжалі на заднім сядзенні. Пашанцавала, што падушкі спрацавалі абедзве і што упёрся ў парог каля дзвярэй. Калі б далей пайшоў, магло і заваліць цэглай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0