Уначы 29 мая памёр адзін з рабочых, пацярпелых пры выбуху 22 мая на прадпрыемстве «Алкід» у Каралёвым Стане. Пра гэта паведамілі калегі загінулага, інфармацыю TUT.BY пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

«Сёння ўначы памёр адзін з пацярпелых на прадпрыемстве «Алкід». Наш сябар і таварыш, зусім малады хлопец. Ён атрымаў найбольшую колькасць апёкаў, і не прыходзячы ў прытомнасць, памёр», — напісалі ў рэдакцыю калегі загінулага.

«Пры выбуху траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра мужчын. Адзін з работнікаў, 32 гадоў, які знаходзіўся ў шпіталі цяжкім стане, памёр», — пацвердзіла інфармацыю афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Афіцыйны прадстаўнік СК таксама дадала, што праводзіцца комплекс пажарна-тэхнічнай, выбухатэхнічнай, нафтапрадуктаў і гаруча-змазачных матэрыялаў, будаўніча-тэхнічнай экспертыз. Расследаванне працягваецца.

Нагадаем, раніцай 22 мая на прадпрыемстве «Алкід» у вёсцы Каралёў Стан Мінскага раёна адбыўся выбух. Пацярпелі чатыры чалавекі, двое з іх у рэанімацыі. Заведзена крымінальная справа па факце парушэння правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цялесных пашкоджанняў (ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0