Сёньня пачалася першая сэсія палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. Да абраньня старшыні новай палаты паседжаньне згодна з Канстытуцыяй вядзе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

У парадку дня сёньняшняй сэсіі сем пытаньняў. Усе яны тычацца абраньня новага кіраўніцтва палаты прадстаўнікоў, стварэньня сталых камісій і асабістага складу чальцоў гэтых камісіяў.

На пасаду старшыні палаты вылучаны кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму Уладзімер Андрэйчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?