Дарадца першага намесніка генеральнага дырэктара канцэрна «Радыёэлектронныя тэхналогіі» (КРЭТ) Уладзімір Міхееў заявіў, што праз тры гады Расія створыць новыя комплексы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) з дапамогай інфармацыі, атрыманай пры даследаванні амерыканскіх крылатых ракет «Тамагаўк», якія былі вывезены расійскім Міністэрствам абароны пасля авіяцыйнага ўдару па Сірыі з боку заходняй кааліцыі, перадае РІА «Новості».

«Вядома, на аснове гэтага вопыту [удару па Сірыі] цяпер рыхтуюцца тэхнічныя заданні на новыя работы, у рамках якіх мы ўжо з улікам усёй атрыманай інфармацыі будзем будаваць ўзоры нашай новай тэхнікі электроннай вайны», — сказаў кіраўнік канцэрна.

Па словах Міхеева, задача — зрабіць так, каб расійская тэхніка перакрывала ўсе частотныя дыяпазоны, якія былі выяўленыя ў амерыканскіх ракетах. Ён удакладніў, што поўны цыкл работ па сістэмах РЭБ зойме каля двух-трох гадоў. «Нам, у першую чаргу як спецыялістам, вельмі цікава назіраць за рэальным прымяненнем рознай баявой тэхнікі ў Сірыі, у тым ліку за «Тамагаўкам». Маючы ж гэтую ракету ў руках, мы дакладна разумеем, якія яна мае каналы сувязі, перадачы інфармацыі і кіравання, навігацыі і лакацыі», — растлумачыў Міхееў.

14 красавіка ЗША, Вялікабрытанія і Францыя нанеслі авіяўдары па Сірыі. Кааліцыя выпусціла больш за сто ракет па аб'ектах, на якіх, як меркавалі ў заходніх краінах, знаходзіліся лабараторыі па вытворчасці хімічнай зброі. ЗША і іншыя краіны абвінавацілі прэзідэнта Сірыі Башара Асада ва ўжыванні хімзброі ў сірыйскім горадзе Дума.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0