Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падрыхтоўку да маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, піша БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка цёпла вітаў Сяргея Лаўрова, падкрэсліўшы, што Беларусь для яго не чужая краіна. «Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены. Прыводзіў і заўсёды прыводжу як прыклад і ўзор для ўсіх нашых ведамстваў, і беларускіх, і расійскіх, супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі. Вы заўсёды знаходзіце ўзаемаразуменне, заўсёды плануеце і выконваеце планы ў адрозненне ад многіх планаў, якія ў нас існуюць у розных, у тым ліку інтэграцыйных, структурах», — адзначыў кіраўнік краіны.

«Сёння вельмі важная сустрэча — мы сустракаемся напярэдадні пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета. Нам трэба яшчэ раз абмеркаваць, магчыма, нават і дэталі гэтага мерапрыемства. Удакладніць, калі трэба, дату. У беларускага боку пакуль няма ніякіх змяненняў адносна гэтага. Калі ёсць якія-небудзь у расійскага боку пытанні, мы гатовы абмеркаваць, таму што ведаю, што вы перажываеце няпросты перыяд фарміравання і ўваходжання ў нармальны рытм работы ўрада. Гэта таксама вельмі важна момант», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, другая прычына важнасці гэтай сустрэчы ў тым, каб абмеркаваць міжнародны парадак дня і намеціць перспектывы супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў перадаў у адрас кіраўніка беларускай дзяржавы прывітанне і найлепшыя пажаданні ад Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0