20.06.2018 / 08:43

Гаворыць Скрыплеў: «На чым яны гралі? Нейкія дзецкія інструменты»

Васіль Грынь жыве на хутары Скрыплеў у Валожынскім раёне. Ягоная аграсядзіба «Засценак Скрыплеў» прымае турыстаў. А Васіль запісвае (на дыялекце) размовы гасцей з Мінска і Масквы. а таксама свае размовы з жыхарамі Скрыплева і суседняй вёскі Гародзькі. Гэта трэба чуць.

— На чым яны гралі? Нейкія дзецкія інструменты… У Маладэчані ў «Дзецкім міры» некалі такоя прадавалі… Дарослыя дзяўчаты, а дзяціняцца.

— Укулеле!

— Га?

— Укулеле!

— Чаму?

— Што чаму?

— Я ні поняў, што ты сказаў. Акалелі? Ці нешта нікультурная? Яшчэ раз!

Васіль Грынь

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру