03.06.2018 / 14:32

Гаворыць Скрыплеў: з чаго чалавек пайшоўшы 6

Васіль Грынь жыве на хутары Скрыплеў у Валожынскім раёне. Ягоная аграсядзіба «Засценак Скрыплеў» прымае турыстаў. А Васіль запісвае (на дыялекце) размовы гасцей з Мінска і Масквы. а таксама свае размовы з жыхарамі Скрыплева і суседняй вёскі Гародзькі. Гэта трэба чуць.

— Вот скажы… якія ты маіш варыянты?

— Якія?

— Ну вот… з чаго пайшоўшы быў чалавек?

— Ты скажы.

— Я скажу… я скажу што ніяк ні з абізяны! ну вот такая навука, такая навука! на во табе малпу — зрабі з яе чалавека! хера! ну.. дык чаго даказваць!? а я магу сказаць, што з мядзведзя! дык той жа мядзведзь і на матацыклеці можа — чым за малпу горшы!?

— Дык з чаго чалавек пайшоўшы?

— А вот і я думаю… А былі ж яшчэ такія лабатыя, брывастыя… дык падохлі ўсе… але ж гэта ні людзі! а яны баяць… кніжнікі.. зразу быў кампот, а потым бабухнула нешта… і а-я-я як мы зажылі… а нехта ж гэта ўсё падзарваў! і ў мяне, 'крамя Бога, нічога ні выходзя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Васіль Грынь

17
ром / Адказаць
03.06.2018 / 14:41
что за бред
1
хамса / Адказаць
03.06.2018 / 16:00
аххаха.. клас)
але ж сапраўды - з чаго?) жыццё (як яно развіваецца з адной клетачкі, зярнятка) - гэта найвялікшы цуд.. прырода - яе разнастайсць - найвялікшы цуд
2
Тацяна / Адказаць
03.06.2018 / 16:49
Жыццева :)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру