У першым квартале 2018 года сярэдні брута-заробак дасягнуў 1242 еўра (каля 1 053 еўра «чыстымі»), што на 7% больш, чым за той жа перыяд мінулага года, паведамляе Postimees са спасылкай на Дэпартамент статыстыкі

У студзені сярэдні заробак склаў 1220, у лютым — 1213, а ў сакавіку 1295 еўра.

Сярэдні пагадзінны брута-заробак у першым квартале 2018 года склаў 7,38 еўра, што на 3,5 працэнта больш, чым за той жа перыяд года мінулага.

Сярэдні заробак у Беларусі за красавік склаў «бруднымі» 921 рубель, што паводле сярэдняўзважанага курсу — 375 еўра «бруднымі» (або 326 еўра на рукі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0