29.05.2018 / 12:34

15-гадовая маладая мама з-пад Драгічына дабілася, каб ёй аддалі на выхаванне дзіця. І зноў уцякла з дому дапоўнена 51

Брэсцкая міліцыя аб’явіла ў вышук 15-гадовую Дзіяну Марозаву з драгічынскай вёскі Старамлыны. Яна рэкардсменка краіны ў сумнай намінацыі — уцякала з дома ўжо каля дзесяці разоў.

Дзяржаўныя СМІ пераказвалі словы дзяўчыны, што яна зарабляла прастытуцыяй: «Да мяне падсеў 25-гадовы хлопец. Разгаварыліся. Ён піў гарэлку і пачаў частаваць мяне. А пасля паехалі ў гасцініцу… Ён даў мне 100 рублёў. Увогуле я лічу, што за такое — гэта вельмі мала».

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што Дзіяна цяпер — маладая мама.

Яна зацяжарыла ў 14 гадоў. Дарэчы, хто бацька маленькага Мікалая, — невядома.

Непаўналетняй маці не маглі даверыць дзіця, таму яго спачатку забралі ў Дом дзіцяці. У такой сітуацыі апякунства звычайна афармляюць на сваякоў, аднак да Марозавых у чыноўнікаў былі прэтэнзіі праз антысанітарыю ў доме. Усемярых яны жывуць у двухпакаёвай хаце на хутары.

Урэшце ўлады пайшлі насустрач Марозавым і аформілі апякунства на бабулю — маці Дзіяны — і яе мужа. 

У Хомскай сярэдняй школе адзначаюць, што Дзіяна ўцякла за некалькі дзён да апошняга званка. Як яна будзе здаваць экзамены, пакуль невядома, піша Sb.by.

Па інфармацыі «НН», Дзіяна знікла ў чацвер, 24 мая. Яна пайшла ў школу і не вярнулася. Мабільны тэлефон з сабой не ўзяла. Дзіця знаходзіцца ў бяспецы, з бабуляй.

БЮ

17
ідзея / Адказаць
29.05.2018 / 12:46
Трэба ўсё ж атыскаць атца рабёнка, еслі маць такая непуцёвая. Ілі назначыць каво-нібудзь з яе палавых партнёраў.
1
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
29.05.2018 / 12:51
"Дабілася" ? Можа дамаглася?
11
:) / Адказаць
29.05.2018 / 12:56
Зараз знойдуцца... абаронцы i гэтай зброды. 
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру