29.05.2018 / 12:48

У сувязі з апошнім званком у раёне «Мінск-арэны» заўтра павялічаць колькасць транспарту

У сувязі з апошнім званком, заўтра ў раёне «Мінск-арэны» будзе хадзіць больш аўтобусаў і тралейбусаў.

30 мая з 15:00 да 17:00 падчас правядзення рэспубліканскага свята «Апошні званок 2018» у «Мінск-арэне» павялічыцца колькасць рухомага складу:

— на маршруце аўтобуса № 1 «Вакзал — ДС Вяснянка» на 8 адзінак;

— на маршруце аўтобуса № 133 «ДС Карбышава - ДС Вяснянка» на 3 адзінкі;

— на маршруце тралейбуса № 10 «ДС Вяснянка - ДС Малінаўка-4» на 6 адзінак.

Акрамя таго, арганізуецца праца часовага тралейбуса № 10Д «ДС Вяснянка - ст.м. Пушкінская».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру