19.06.2018 / 08:39

Гаворыць Скрыплеў: капітальны галэмус 2

Васіль Грынь жыве на хутары Скрыплеў у Валожынскім раёне. Ягоная аграсядзіба «Засценак Скрыплеў» прымае турыстаў. А Васіль запісвае (на дыялекце) размовы гасцей з Мінска і Масквы. а таксама свае размовы з жыхарамі Скрыплева і суседняй вёскі Гародзькі. Гэта трэба чуць.

— А бляха… вот мы вяртаімся па рабоці… а што та робіцца? 

— Што робіцца?

— А робіцца капітальны галэмус, ты мяне выбачай за выражэнія… чаму ты склеп ні закрыўшы!?

— Я ноч ні спаўшы.

— А хаця тры! чаму ты ні пазакрываўшы хады!? ты пакінуў гаспадарку нівядома на каго.

— Гэта такі камерцыйны ход! хочаш — ідзі бяры бульбу, моркву, буракі, віно са склепу — ну скока чалавек… адзін!… можа ўлупіць?

— Шмат!

— Што шмат!? 

— А індыкоў мы чым карміць будзім — гэтымі байкамі? цябе пытаю!? га!.. бляха… ты такоя слова быў ляпнуўшы… як та… дай успомню… а во! ДЭМАКРАТЫЧНЫ… недзе ж навучыўшыся ж быў такоя трэліць! не?.. нікому ні вер!

Васіль Грынь

3
Noumen / Адказаць
19.06.2018 / 09:54
Што эта? Реклама? Тьфу б
0
Алесь / Адказаць
19.06.2018 / 10:06
Ааааа! Супер!!!! Яшчэ!!! Хачу у Скрыплеу)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру