29.05.2018 / 15:06

З «Дома на Нямізе» ў Мінску скінулася яшчэ адна жанчына 4

У двары дома №6 на вуліцы Няміга ў Мінску было знойдзенае цела жанчыны, якая ўпала з вышыні. Праверку гэтага выпадку праводзіць Следчы камітэт. Пакуль невядома, было гэта самагубства ці гвалтоўная смерць, як гэта адбылося: выпадкова ці наўмысна, з кватэры ці з даху, піша Еўрарадыё.

У народзе будынак празваны «Домам самагубцаў».

Мясцовыя жыхаркі абмяркоўваюць здарэнне. Яны не ведалі жанчыну і не ўпэўненыя, што яна жыхарка гэтага дома. За апошнія некалькі гадоў гэта як мінімум чацвёрты выпадак самагубства ў двары дома №6 па вуліцы Няміга. У 2014 годзе тут знайшлі цела 15-гадовай дзяўчынкі.

7
Шабаны / Адказаць
29.05.2018 / 16:03
А еще там бездомные однажды во дворе замерзли до смерти, прямо на лавочке у подъезда этого «илитного» гарлемоподобного уродства. Никто из жильцов их в подъезд не пустил, плевать было, что живые люди, больно уж дом «илитный».
0
Илля / Адказаць
29.05.2018 / 16:38
Беларусь 2018 выники
1
Бенедзікт / Адказаць
29.05.2018 / 19:43
Гэты дом стаіць на страшным месцы... адпаведная там і энэргетыка. Там  самазабойствы і  невылечныя хваробы, больш чым дзе.

Шмат людзей загінула на берагах Нямігі...  Пры беларускай уладзе гэты дом варта было б знесьці, аднавіць рэчышча  легендарнай Нямігі, паставіць помнік...

Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру