29.05.2018 / 15:17

З'явіліся кнопачныя мабільныя тэлефоны з беларускай мовай інтэрфэйсу ФОТА 18

Беларуская кампанія «Мабільны горад» пад брэндам Atomic выпусціла тры кнопачныя мабільныя тэлефоны, інтэрфэйс якіх цалкам падтрымлівае беларускую мову.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі, тэлефоны створаны на аснове «нарыхтовак» з наборам характарыстык, якія прапануюць зборачныя прадпрыемствы ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэтыя нарыхтоўкі тэстуюцца на адпаведнасць нашым мабільным сеткам, пасля ствараецца праграмнае забеспячэнне.

Галоўны гонар кампаніі — укараненне беларускай мовы ў інтэрфэйс прашыўкі. Вытворца заяўляе, што для кнопачных мабільных тэлефонаў раней яе проста не існавала і ім давялося перакласці прыкладна пятнаццаць тысяч радкоў тэксту.

Сёння ў асартыменце кампаніі ёсць тры кнопачныя тэлефоны, усе з падтрымкай беларускай мовы — Atomic T2401, G2001 і Z1801. Купіць гаджэты можна ў буйных рознічных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах. Арыенціровачны кошт — 60—90 рублёў.

Самая тэхнічна прасунутая мадэль (T2401) уключае 2,4-цалевы дысплей 320 на 240 пікселяў, падтрымлівае працу з дзвюма SIM-картамі, абаронены ад пападання вады і пылу па стандарце IP68, абсталяваны акумулятарам на 2500 мАг і асноўнай камерай.

6
Генэрал Голад / Адказаць
29.05.2018 / 15:29
ВАХ! Я, як аматар кнопак, абавязкова набуду. 
21
LMI / Адказаць
29.05.2018 / 15:46
Няведаю - навошта рабіць мінулы век?
4
Мёрскі хлапец / Адказаць
29.05.2018 / 15:51
NOKIA 206 ТАКСАМА МАЕ БЕЛАРУСКІ ІНТЭРФЭС
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру