Як стала вядома «Нашай Ніве» ад вартых даверу крыніц, у другой палове 2017 года ў беларускім пасольстве ў Румыніі адбылася выключная па дыпламатычных мерках падзея — некалькі супрацоўнікаў напісалі ў «цэнтр» скаргу на пасла Андрэя Грынкевіча.
Андрэй Грынкевіч быў прызначаны паслом у Румыніі ў лістападзе 2016 года. У 2004-2012 быў паслом у Швецыі.
Як вынік — гэтыя людзі трапілі «пад аптымізацыю» і пазбавіліся сваіх пасадаў, сітуацыя атрымала розгалас у дыпламатычных колах.
Варта адзначыць, што штат пасольства невялікі, там працуе ўсяго некалькі чалавек.
Пасольства Беларусі ў Румыніі.
Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык пра сітуацыю выказаўся неканкрэтна. «У пасольстве на гэты момант працуюць тыя ж людзі, якія працавалі ў ім на пачатак году», — сказаў ён «Нашай Ніве».
Пры гэтым у кэшаванай версіі старонкі беларускага пасольства можна ўбачыць, што супрацоўнікі сапраўды змяніліся.
Вось старонка сайта са спісам супрацоўнікаў станам на 12 чэрвеня 2017 года:
А вось тая ж старонка станам ужо на 11 лістапада 2017 года, якая актуальная і па сёння: