29.05.2018 / 15:43

«Яндэкс» прэзентаваў свой першы гаджэт 13

«Яндэкс» прэзентаваў мультымедыйную сістэму — калонку для дома, абсталяваную галасавым памочнікам «Аліса», які зможа кантактаваць з карыстальнікамі і выконваць распараджэнні. Гэта першая прылада, створаная інтэрнэт-холдынгам

Як паведаміў заснавальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж, гэта першая «жалязяка» кампаніі, якая да гэтага часу была сканцэнтравана на распрацоўцы праграмнага забеспячэння. «Яндекс.Станцыя» — гэта хатні памочнік, з якім можна пагаварыць і даць распараджэнні: уключыць музыку ці фільм - калонку можна падключыць да тэлевізара. «Мы пастараліся стварыць прыладу з магутным гукам, добрым слыхам і доступам да відэакантэнту», - паведаміў на прэзентацыі распрацоўшчык «Яндэкс.Станцыи» Кастанцін Круглоў. «Аліса» падключана да сэрвісу «Яндеэкс.Музыка», каталогах онлайн-кінатэатраў ivi.ru, «Кинопоиск» і «Амедиатека». Станцыя можа знайсці музыку ці фільм, кіраваць прайграваннем (перамотваць, пераключаць трэкі, рабіць цішэй або гучней). У бліжэйшы час з'явяцца функцыі «расказаць казку», кіраваць тэлевізарам (напрыклад, пераключаць каналы).

«Яндэкс.Станцыя» распрацавана «Яндэксам», але зборка прылады вырабляецца на фабрыцы ў Кітаі (назва прадстаўнік кампаніі не ўдакладніў).

У крамах прылада з'явіцца гэтым летам. Яе цана складзе 9,9 тыс. руб (каля 320 беларускіх).

0
Бур'ян Лугавы / Адказаць
29.05.2018 / 15:54
ФСБ у кожны дом. 
0
Арцём / Адказаць
29.05.2018 / 16:01
Яндэкс Музыка Памылка
0
Не взлетит / Адказаць
29.05.2018 / 16:13
Домашний шпион, слушает и стучит куда надо 24 часа в сутки.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру