Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Сёння адбылася тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам па ініцыятыве аўстрыйскага боку. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Федэральны канцлер праінфармаваў кіраўніка Беларусі аб тых зменах, якія адбыліся на палітычным полі Аўстрыі. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка асабіста павіншаваў Себасцьяна Курца з прызначэннем на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі.

Падчас тэлефоннай размовы бакі ў цэлым абмеркавалі напрацаваныя паміж краінамі кантакты ў розных сферах і сышліся ў меркаванні, што іх ні ў якім разе нельга страціць. Себасцьян Курц запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Аўстрыю.

Прыняўшы запрашэнне, кіраўнік Беларусі ў сваю чаргу запрасіў федэральнага канцлера прыехаць у Беларусь у суправаджэнні дзелавых колаў.

Асаблівую ўвагу ў ходзе размовы бакі надалі абмеркаванню міжнароднага форуму «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх» экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог», што прайшоў 23—25 мая. Себасцьян Курц падкрэсліў станоўчыя вынікі праведзенай канферэнцыі. Акрамя таго, была абмеркавана запланаваная да правядзення восенню ў Беларусі сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Федэральны канцлер выказаў гатоўнасць падтрымаць і аказаць дапамогу па ўсіх кірунках у правядзенні дадзенага мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0