Ад 29 мая ў Беларусі не адкрываюцца, ці адкрываюцца з вялікімі праблемамі, сайты, што зарэгістраваныя на Пятра Маркелава. Сярод іх nabyvaj.by — пра беларускую мову на спажывецкім рынку, а таксама сайт грамадскага аб’яднання «Дзея», які яшчэ знаходзіўся ў распрацоўцы. Таксама яшчэ два сайты, якія створаныя пад кампанію «Легалайз Беларусь».

Пятро Маркелаў.

Пятро Маркелаў.

18 мая Маркелаў атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі аб блакаванні сайта legalize.by. «Легалайз Беларусь» — грамадская кампанія, якая выступае за змены ў крымінальным кодэксе, у прыватнасці «наркатычных» артыкулаў 328 і 329. На блакаванні настаяў МУС Беларусі.

Усе сайты, доступ да якіх абцяжараны, знаходзяцца на адным хостынгу. У службе падтрымкі хостынгу Маркелаву адказалі, што праблем з доступам няма. Гэта значыць, што сайты недасяжныя толькі на тэрыторыі Беларусі.

«Сайты блакуюць абсалютна адвольна. Без папярэджання. Без абгрунтавання», — кажа Маркелаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?