29.05.2018 / 17:56

ЕС дасць Украіне яшчэ мільярд еўра 6

Рада Еўрасаюза падтрымала пагадненне з Еўрапейскім парламентам па чацвёртым пакеце макрафінансавай дапамогі для Украіны ў памеры мільярда еўра.

«Дапамога ў выглядзе пазык будзе аплачваць патрэбы ў фінансаванні Украіны на працягу двух з паловай гадоў. Крэдыты будуць падтрымліваць праграму эканамічнай стабілізацыі і структурных рэформ, дапаўняючы рэсурсы, прадастаўленыя МВФ і іншымі донарамі», — гаворыцца ў заяве.

ЕС выдзеліў 1,6 мільярда еўра макрафінансавай дапамогі Кіеву ў 2014 годзе і 1,8 мільярда еўра ў 2015 годзе, з якіх Украіна атрымала 2,81 мільярда еўра. Унёсак у памеры больш за 600 мільёнаў еўра быў адменены ў студзені 2018 года праз няпоўнае выкананне вызначаных умоў.

10
НЕ Памяркоуны / Адказаць
29.05.2018 / 18:21
И это называется реформой? О зарабатывании денег речь уже даже не идёт. Милостыней живут, ( транш называется) :)
3
шлёма / Адказаць
29.05.2018 / 18:42
А под какие проценты дали кредит Украине?
3
Z miasta Batorego / Адказаць
29.05.2018 / 21:18
Напрасно дают,все будет мнгновенно разворовано,такой уж национальный менталитет.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру