29.05.2018 / 18:22

Стала вядома, хто выступіць на першых Джазавых вечарах 2

Арганізатары фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ», які будзе адбывацца на сцэне каля Ратушы па суботах з 23 чэрвеня па 7 ліпеня, абвясцілі музычную праграму мерапрыемства. У гэтым годзе мінчан і гасцей сталіцы сваімі выступамі парадуюць музыкі з Беларусі, Бразіліі, Францыі, Кубы, ЗША, Расіі, Ізраіля, Германіі.

У межах шостага сезону «Джазавых вечароў» гледачоў чакае інструментальная і вакальная джазавая музыкі самых розных стыляў і кірункаў: ад класічнага джазу і свінгу да бібопу, этна і смус-джазу. Канцэрты будуць адбывацца з 20:30 да 23:00, вольны ўваход.

У ліку хэдлайнераў сёлета такія прызнаныя джазавыя зоркі, як саліст Mingus Big Band Алекс Сіпягін (ЗША), саліст SWR Big Band Клаўс Райхшталер (Германія), віртуозная піяністка Billy Cobham Band Камелія Бен Насёр (Францыя). Пры дапамозе амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у «Джазавых вечарах» возьме ўдзел малады амерыканскі сэптэт Jonah Levine Collective, лідар якога быў удзельнікам вядомых фэстаў Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі.

Традыцыйна актыўны ўдзел у праекце возьмуць і беларускія музыкі. Сярод іх ужо вядомыя Premier Orchestra, «Квартэт Паўла Арлова», Lu Krukovskaya Project, «Джаз-трыа Яўгеніі Лятун», а таксама віртуозны саксафаніст, выхадзец з Беларусі Аляксей Losh Малахаў, які здолеў дабіцца прызнання на еўрапейскай джазавай сцэне.

Кожны вечар фестывалю ў гэтым годзе будзе тэматычным, а ўсе вечары аб’яднае джазавая п’еса, якую ведае кожны прыхільнік гэтага жанру.

23 чэрвеня — «Лацінаамерыканскі джаз»

Жаандэр Сантас — вакал, гітара (Бразілія), Алекс Сіпягін — труба (ЗША), Аляксей Losh Малахаў (Германія), Уладзімір Міхновіч — саксафон (Беларусь), Дзмітрый Бударын — трамбон (Расія — Беларусь) у суправаджэнні Premier Orchestra, а таксама Minimal Groove Band (Беларусь).

30 чэрвеня — «Традыцыі і сучаснасць»

Claus Reichstaller Quartett (Германія), Jonah Levine Collective (ЗША), «Квартэт Паўла Арлова» (Беларусь-Расія).

7 ліпеня — «У джазе толькі дзяўчаты»

Camelia Ben Naceur Trio (Францыя-Куба), Сіван Арбель — вакал (Ізраіль), Lu Krukovskaya Project (Беларусь), «Джаз-трыа Яўгеніі Лятун» (Беларусь).

2
Z / Адказаць
29.05.2018 / 22:23
Вот новость то рассказал! Цены на все растут неизбежно в этой Богом забытой стране. Говорящая голова опять отдувается за полное и безоговорочное поражение своего вороватого хозяина.
0
Olka / Адказаць
30.05.2018 / 00:20
А автозаки будут в этом сезоне? Обыски и злобные лица милиционеров? с тех пор, как эти рамки и зоны, добрались и до джазовых вечеров, туда и ходить не хочется. Много лет собиралась около музыкальная публика, такая атмосфера была чудесная  импровизации и музыки, прекрасных летних вечеров, интеллигентной минской публики... но шунявки вынести такой свободы и удовольствия для граждан не смогли. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру