29.05.2018 / 19:53

Starbucks закрывае 8000 кавярняў на час навучання работнікаў расавай талерантнасці 2

Сусветна вядомая сетка кавярняў Starbucks у другой палове дня 29 мая закрывае 8 тысяч сваіх устаноў ва ўсіх штатах ЗША, каб правесці «трэнінгі па расавай талерантнасці, накіраваныя на прадухіленне дыскрымінацыі ў нашых крамах», піша Reuters.

Сетка кававых крам была раскрытыкавана і стала мішэнню пратэстаў супраць таго, што двое чарнаскурых мужчын былі арыштаваныя ў Starbucks ў Філадэльфіі ў мінулым месяцы, дзе яны спакойна чакалі сустрэчы з кімсьці.

Супрацоўнікі Starbucks патэлефанавалі ў 911 пасля таго, як адзін з мужчын, якія яшчэ нічога не купілі, папрасіў скарыстацца туалетам, а потым застаўся ў краме.

Starbucks папрасіла прабачэння за інцыдэнт, яго ж генеральны дырэктар Кевін Джонсан заявіў, што ў яго ёсць «мэта зрабіць усё магчымае, каб усё выправіць», і абяцаў «любыя неабходныя змены ў нашых практыках, якія дапамаглі б прадухіліць такое паўтарэнне».

3
Lone_Ranger / Адказаць
29.05.2018 / 20:27
Знаем знаем . Все белые плохие и расисты. Остальные жертвы . Я про эту забегаловку забыл  еще со времен когда они официально запретили туда вход легальным владельцам огнестрела . Разливайте свое убогое пойло  лохам готовым платить $5  за стакан подкрашенной воды .  
0
ИП Шамякин, УНП xx5763xxx / Адказаць
29.05.2018 / 23:08
Кто-то докатился до такого ретроградного явления, как политинформация. Цивилизованная держава, вашу дивизию...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру