29.05.2018 / 20:21

Афганец, які назваў сына Дональдам Трампам, вымушаны быў бегчы з краіны 4

Афганскі мужчына, які так захапляўся прэзідэнтам ЗША, што юрыдычна назваў свайго сына Дональдам Трампам, сказаў, што ён больш не адчувае сябе ў бяспецы і збег з Афганістана, піша The New York Times.

Гэта здарылася праз некалькі дзён пасля таго, як талібы забілі афганскага актывіста, які разам са сваім знаёмым адчаканіў залаты медаль для Дональда Трампа. Яны зрабілі гэта ў знак падзякі за крытычную пазіцыю супраць Пакістана, які абвінавачваецца ў падтрымцы талібаў.

Асадула Поя, чалавек, які назваў свайго сына Дональдам Трампам, сказаў, што забойства актывіста, які зрабіў медаль для Трампа, таксама напалохала яго.

Пазней Поя сказаў, што ён збег з Афганістана і схаваўся са сваёй сям'ёй праз пагрозы талібаў.

Поя сказаў, што яго рашэнне назваць свайго сына ў гонар амерыканскага прэзідэнта ўжо прымусіла яго страціць працу, і што ён не змог адправіць сваіх старэйшых дзяцей у школу.

Адзін з актывістаў, які рабіў медаль для Трампа, сказаў, што ён цяпер шкадуе аб сваім рашэнні, паколькі ні адзін з актывістаў не атрымаў дапамогі ЗША.

«Мы думалі, што ЗША з'яўляюцца звышдзяржавай і цэняць сяброўства, але яны гэтага не робяць», — дадаў ён.

2
ДЭ / Адказаць
29.05.2018 / 20:57
Парада як легальна ӯехаць у зша
0
☆★ P R E S I D E N T T R U M P ★☆ / Адказаць
29.05.2018 / 21:35
Прыемна чытаць, што цябе любяць ў Аўганістане.
І прыкра разумець, якая гэта небяспечная краіна.
6
Максим Дизайнер / Адказаць
30.05.2018 / 02:26
США ценят только прибыль от сяброуства. Афганистан получил свободу и демократию. Теперь могут дыхать вольна. Нечего жаловаться
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру