29.05.2018 / 20:54

У Магілёве выдатніку каледжа прыгразілі адлічэннем: Мусіць выйсці з «Моладзі БНФ» 26

Сябру Моладзі БНФ з Магілёва Аляксандру Маскалёву пагражаюць адлічэньнем з Сацыяльна-гуманітарнага каледжу. Па словах 18-гадовага хлопца, куратарка курсу ўжо размаўляла зь ім пра пэрспэктывы навучаньня, калі ён застанецца ў шэрагах моладзевай арганізацыі БНФ, піша «Радыё Свабода».

У каледжы «занепакоеныя будучыняй» навучэнца

На гутарку выклікалі і ягоных бацькоў, якім дырэктарка Алена Кравец і яе намесьніца Валянціна Шунаева выказалі «занепакоенасьць будучыняй» навучэнца, зьвязаўшы гэта зь сяброўствам у апазыцыйнай арганізацыі.

Бацькі Аляксандра гутарку з кіраўніцтвам навучальнай установы ўспрымаюць сур’ёзна. Калі зьявіцца жаданьне, кажуць яны, адлічыць сына з каледжу, то прычыну знойдуць. Гэта, паводле іх, дала зразумець дырэктарка навучальнай установы.

«Яна сказала, што выключаць Аляксандра празь ягонае сяброўства ў апазыцыйнай арганізацыі ніхто ня мае права, але калі будуць праблемы з навучаньнем, то гэта ўжо падстава для адлічэньня», — пераказаў словы кіраўніцы каледжу бацька навучэнца Ўладзімер.

Прадстаўніца адміністрацыі: «Была гутарка з бацькамі пра захапленьні і погляды навучэнца. Пра адлічэньне не гаварылі»

Аляксандар — сярод найлепшых навучэнцаў у каледжы. Ён актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці навучальнай установы. Сканчае трэці курс. Вывучае інфарматыку.

Намесьніца дырэктара па выхаваўчай працы Валянціна Шунаева пытаньню аб пагрозе адлічэньня Аляксандра Маскалёва з каледжу зьдзівілася.

«Адкуль зьявілася такая тэма для абмеркаваньня, ды яшчэ пра адлічэньне навучэнца, які вучыцца цудоўна? — сказала яна. — Была толькі гутарка з бацькамі пра тое, чым ён захапляецца і якія ў яго погляды. Я нават гэта не хачу камэнтаваць».

Кастусёву паабяцалі разабрацца ў сытуацыі

Каб прадухіліць адлічэньне Аляксандра, з дырэктаркай навучальнай установы Аленай Кравец 29 траўня сустрэўся старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Па словах партыйца, кіраўніца каледжу запэўніла яго, што разьбярэцца ў сытуацыі і на наступнай сустрэчы паінфармуе яго пра вынікі.

«Я давёў спадарыні Кравец, што сытуацыя з Аляксандрам падрывае аўтарытэт Беларусі ў Балёнскім працэсе», — сказаў Свабодзе Рыгор Кастусёў, як толькі выйшаў з каледжу.

Аляксандар Маскалёў не зьбіраецца сыходзіць з Моладзі БНФ. Кажа, што Канстытуцыя дае яму права самому вырашаць, да якой арганізацыі далучацца. Дзейнасьць Моладзі БНФ, кажа ён, не парушае беларускага заканадаўства.

109
Vasek / Адказаць
29.05.2018 / 21:44
Раньше приходилось пересекаться с националистами, больные на голову ребята. А некоторые и вовсе полные отморозки. Зачем это ему не ясно. Нужно вообще игнорировать любые движения.
4
Уладзімер / Адказаць
29.05.2018 / 21:48
Як Беларусь ня выгналі з Балёнскага працэсу? Такога, як тут, нідзе немагчыма. НІДЗЕ! Бывае, дзяржава (нават у Эўропе) адступаецца ад прынцыпаў дэмакратыі ў мэтах захаваньня сувэрэнітэту (як, напрыклад, Гішпанія, якую я ні ў найменшай ступені апраўдваць не зьбіраюся), але як гэта называецца, калі "ўрад" МЭТАНАКІРАВАНА, ПАСЬЛЯДОЎНА ЗЬНІШЧАЕ тытульную нацыю? Гэта вар'яцтва. Нацысцкая Нямеччына хаця б не хавала свайго таталітарнага характару і не была настолькі дробязнай і подлай, як сёньняшні рэжым. У нас ні дня не мінае без чарговага дзікунства. Але пры гэтым яны пастойна кажуць, што ў нас усё добра. У нас "дазваляюць" Дзень Волі, але нефармальна забараняюць школьнікам, студэнтам, працаўнікам туды ісьці. У нас дэкляруюць імкненьне далучыцца да Балёнскага працэсу, але нават за подпіс у яго падтрымку выклікаюць на "прафіляктычную" гутарку. Да ўсяго гэтага немагчыма прызвычаіцца. З гэтым нельга зьмірыцца. Але зьмяніць таксама. Беспараднасьць. Поўная. Гэта жахліва...
3
не менчук / Адказаць
29.05.2018 / 21:48
Як заўсёды ціск, ціск. Як жаж ужо гэта абрыдла, асабліва ідэолухі: нічого не робяць, аірымліваюць грошы унівэрсітэтаў, а як толькі кажуць фас, як сабакі гатовыя загрызьці. Да і ўвогульле тут была навіна пра балонскі працэс. І разам з гэтай навінай гэта гучыць краснамоўна
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру