Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 43-га з'езда грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што моладзь, увасабляючы будучыню, з'яўляецца магутнай сілай, якая спрыяе сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю краіны.
«БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах тысячы таленавітых, энергічных грамадзян, што любяць Беларусь. Саюз стаў надзейным партнёрам дзяржавы ў правядзенні маладзёжнай палітыкі, годна працягвае і развівае лепшыя традыцыі нашага народа», - гаворыцца ў прывітанні.