У адным з двароў Першамайскага раёна Мінска з'явілася магіла «Сумлення камунальных службаў». Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку суполка Signal project, паведамляе Еўрарадыё.

Магіла ўзнікла на месцы, дзе зусім нядаўна была клумба з кветкамі. Цяпер замест клумбы — роўненькая тратуарная плітка.

Як бачна на фота, магіла складзена з тратуарнай пліткі і стаіць літаральна ля пад'езда. На магіле — свечка, букет бэзу і шыльда з надпісам «Сумленне камунальных службаў. 22.03.1991-29.05.2018. Вечная памяць».

Жыхар дома Алег Давыдчык паведамляе, што помнік зроблены з пліткі, якой павінны забрукаваць клумбу каля пад'езда суседзяў.

Праз 15 хвілін самаробны мемарыял быў знесены камунальнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?