Пра запуск новага праекта распавяла Аляксандра Герасіменя — заслужаны майстар спорту, віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету.

«У верасні мы запускаем наш пілотны праект — навучанне дзяцей з аўтызмам плаванню ў інклюзіўных умовах. Гэта вельмі важны для нашай краіны праект, і кожны чалавек можа паўдзельнічаць у ім. На платформе Talaka мы запусцілі краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на рэалізацыю гэтага праекта», — распавяла Аляксандра.

Гэта шанец для дзяцей з аўтызмам прыйсці ў звычайны калектыў дзяцей і пачаць свае заняткі з высокай прафесійнай падтрымкай беларускіх і замежных спецыялістаў.

Паколькі дзеці з аўтызмам не маюць фізічных адхіленняў, у будучыні яны могуць удзельнічаць не толькі ў паралімпійскіх відах спорту, але і звычайных. Досвед заходнееўрапейскіх краін і ЗША паказвае, што падчас інклюзіўных заняткаў спортам, ва ўмовах ўзаемнай павагі і роўнасці дзеці з аўтызмам дасягаюць выдатных вынікаў і ставяць сур'ёзныя спартовыя рэкорды. Сярод беларускіх дзяцей з асаблівасцямі развіцця ёсць патэнцыйныя чэмпіёны — трэба пачаць займацца гэтым і раскрыць іх магчымасці, перакананыя аўтары праекта.

Ужо праведзена вялікая праца па ўзгадненні рабочых планаў. Беларускія трэнеры прайшлі стажыроўку ў Італіі. Супервайзеры рыхтуюцца да новага навучальнага года ў новым для іх праекце. Сваім досведам яны будуць дзяліцца з іншымі спецыялістамі з Мінска і рэгіёнаў. Ідзе збор сродкаў на праект.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?