Сацсеткі дзеляцца фотаздымкамі пажару на захадзе ў Мінску.
«У раёне вуліцы Гурскага ў Мінску ўзгаранне на тэрыторыі прадпрыемства. Падрабязнасці пазней. Прыбылі падраздзяленні МНС», — напісаў у фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
Фота Кацярыны Барысевіч
Як паведамляе TUT.BY, пажар пачаўся на тэрыторыі шынамантажу на вуліцы Гурскага, 34. За некалькі хвілін пажар быў ліквідаваны.