27.10.2008 / 12:38

Рэктар ЭГУ абвяргае чуткі 7

пра вяртаньне гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Беларусь на запрашэньне ўладаў.

У панядзелак зьявілася інфармацыя, што ўлады прапаноўваюць Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту вяртаньне ў Беларусь. Прычым Хартыя'97 спасылаецца на ... галоўнага рэжысёра «Свабоднага тэатру» Мікалая Халезіна, які, у сваю чаргу, спасылаецца на супрацоўнікаў ЭГУ.

«Гэта адзін з крокаў адміністрацыі Лукашэнкі па прыцягненьні зьнешніх інвэстыцый і крэдытаў МВФ. Паколькі ўнівэрсытэт у выгнаньні псаваў рэпутацыю ўладаў, то, думаю, гэта адзін з пунктаў пляна лорда Бэла. Гэта плястычная апэрацыя па паляпшэньні зьнешнасьці аўтарытарнага рэжыму. ЭГУ становіцца разьменнай манэтай», — лічыць М.Халезін.

Рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў быў катэгарычны:

«Я зь вельмі вялікім зьдзіўленьнем азнаёміўся з выказваньнямі сп.Халезіна. Апроч таго, што гэта поўны абсурд мне нават няма чаго сказаць.

Ніхто са мной не выходзіў на падобныя перамовы, не было ніякіх прапановаў.
Яшчэ хачу заўважыць. Па‑першае, Халезін спасылаецца на нейкіх «супрацоўнікаў унівэрсытэту». Цікава, чаму яны гавораць ад імя ўладаў? Хто ім даваў такое права? Па‑другое, рэжысёр кажа пра тое, што рэктар Міхайлаў з радасьцю прыме такую прапанову. Зноў жа, адкуль такія вывады? На якой аснове ён можа заяўляць пра такое, калі нават не размаўляў са мной. Нічога, апроч шкоды, такія заявы не прыносяць».

Дык ці не выключае рэктар, што ўлады ўсё ж могуць зьвярнуцца да яго з такой прапановай?

«Пытаньне ЭГУ было закранутае ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі. Вяртаньне магчымае пры паляпшэньні ўмоваў унутры краіны.
Прабачце, куды нам вяртацца сёньня? Вяртацца для таго, каб уводзіць пасаду намесьніка рэктара па ідэалёгіі»?

Нагадаем, што Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт быў закрыты летам 2004 году. Ад 2005 году ВНУ перабралася ў Літву. Навучаньне вядзецца па бакаляўрскай і магістарскай ступенях, на дзённай і завочнай формах. Штогод у ЭГУ навучаецца больш за 1500 чалавек. Дыплёмы ўнівэрсытэту прызнаюцца ў Эўрасаюзе.

Зьміцер Панкавец

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
27.10.2008 / 22:08
Няма чаго гэтым беларусафобам рабіць у Беларусі. А рэктарчыка гэтага і ўвогуле пэрсонай нон-грата прызнаць трэба!
0
vitahelios / Адказаць
28.10.2008 / 00:07
Ай, я плакаў: "ЭГУ ёсьць пагрозай рэжыму". Пац сталом катаюся ад сьмеху. Людзі-гуманітарыі выратуюць Беларусь... ;)))))))
0
авав / Адказаць
28.10.2008 / 00:57
Анатолий, спасибо Вам за то, что Вы делаете для белорусской науки! Вы очень мужественный человек! НЕ смотритрие на то, что говорят Халезины и прочие. ЕГУ быть!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру