Міністр працы і сацыяльнай абароны прывяла прыклады некаторых цяжкіх жыццёвых сітуацый, якія плануецца ўключыць у адпаведны пералік, паведамляе БелТА.

Ведамства рыхтуе рэкамендацыі па працы камісій па садзейнічанні занятасці, у прыватнасці і для грамадзян, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Да іх можна аднесці догляд хворых сваякоў або дзяцей, старэйшых за сем гадоў, якія часта хварэюць. «Калі чалавек у пошуку працы, але ўзровень яго кваліфікацыі і вакансіі ў рэгіёне несупастаўляльныя, то таксама нейкі лаг часу будзе прадстаўляцца», — удакладніла Ірына Касцевіч.

Пры падрыхтоўцы рэкамендацый улічваецца назапашаны камісіямі досвед, адзначыла міністр. Чакаецца, што дадзеныя рэкамендацыі будуць гатовыя да 1 ліпеня. Першы ж спіс грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, будзе сфарміраваны да 1 снежня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0