Павел Шаройка

Павел Шаройка

У інтэрвію расейскаму ТАСС старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валер Вакульчык заявіў, што «не выключае» ў будучыні абмен паміж Менскам і Кіевам грамадзянамі, абвінавачанымі ў шпіянажы, піша Радыё Свабода.

«У свой час мы абмянялі кадравага выведніка, якога мы затрымалі некалькі гадоў таму, на нашых грамадзянаў, якія былі затрыманыя ў іншай дзяржаве», — дадаў Валер Вакульчык адносна магчымасьці абмену з Украінай абвінавачанымі ў шпіянажы.

Пры гэтым ён заклікаў «ня зьвязваць» арышт украінскага журналіста Паўла Шаройкі, асуджанага на 8 год турмы за шпіянаж, з затрыманьнем і арыштам ва Ўкраіне ў чэрвені 2017 году беларуса Юрыя Палітыкі, абвінавачанага ў шпіянажы (суд над ім яшчэ мае адбыцца). Украінскія экспэрты раней выказвалі меркаваньне, што Шаройку затрымалі «ў адказ» на затрыманьне Палітыкі.

Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Украіны Уладзімір Шкуроў казаў Свабодзе, што ўлады Беларусі і Ўкраіны абмяркоўваюць абмен Шаройкі на Палітыку, але гэта «далікатнае пытаньне»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0