30.05.2018 / 14:11

Мілінкевіч сабраў ужо палову неабходных сродкаў на Прэмію імя Быкава, заклікае далучыцца 3

Пра поспехі кампаніі палітык падзяліўся ў сваім фэйсбуку.

«У нас добрая навіна.

Мы прайшлі экватар у зборы сродкаў на правядзенне ўрачыстасцяў уганаравання лаўрэата 2018 года Прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».

Сардэчна дзякуем кожнаму, хто ўжо зрабіў свае ахвяраванні дзеля ўшанавання памяці вялікага Беларуса і ўганаравання лаўрэата 2018 года.

Шаноўныя сябры, прашу падтрымаць добрую справу. Кожны ваш унёсак бясцэнны, і зусім малы, і вялікі, бо ён дапамагае захоўваць народную памяць.

Нам важна быць разам і дэманстраваць, што мы, як і Васіль Уладзіміравіч, хочам жыць па праўдзе і для Беларусі», — заклікае Аляксандр Мілінкевіч.

Прэміяй імя Васіля Быкава ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе ў грамадскай, прафесійнай або творчай дзейнасці на карысць Беларусі і свабоды.

Прэмія «За свабоду думкі» будзе ўручацца на радзіме Васіля Быкава каля Дома-музея пісьменніка ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне сёлета ў 11-ы раз. Першых лаўрэатаў у 2008 годзе назвалі 50 найбoльш вядомых лiдараў думак незалежнага грамадства краіны.

Лаўрэатамі Прэміі Васіля Быкава станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, краязнаўцы Алесь Белакоз і Ада Райчонак, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, літаратары і палітыкі Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, рэжысёр Валеры Мазынскі.

1
bane / Адказаць
30.05.2018 / 18:49
не хвалюйцеся ! "правацэнтрысты " прывезлі са Злучаных Штатаў патрэбные грошы !
0
Ігнат / Адказаць
30.05.2018 / 18:57
Ахвяраваць на Прэмію Быкава можна тут: https://www.talaka.org/projects/2824/fund
0
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
30.05.2018 / 22:53
найгалоунає нє забицца мовіці запавєтния слови: крекс, фекс, пекс...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру