30.05.2018 / 14:46

Фатаграфавалі голым пад дулам пісталета: хлопец і дзяўчына з Беларусі абрабавалі доктара ў Санкт-Пецярбургу 7

Юнакі вымагалі ў пацярпелага каля $50 тысяч, інфармуе крыніца Nation News.

28 мая пецярбургскія паліцэйскія затрымалі двух беспрацоўных грамадзян Беларусі, 22-гадовага юнака і 26-гадовую дзяўчыну. Іх вінавацяць ў тым, што позна ўвечары 19 мая яны ўварваліся ў кватэру 33-гадовага доктара і абрабавалі мужчыну. Забралі $240, пасля пагражалі пісталетам і прымушалі фатаграфавацца голым.

Затым запатрабавалі перадаць ім каля $50 тысяч, пагражаючы апублікаваць фотаздымкі.

Доктар пайшоў у паліцыю, парачку беларусаў затрымалі. У юнака сапраўды быў пісталет, праўда, пнеўматычны.

Цяпер паліцыя правярае, ці не пацярпеў ад дзеянняў зламыснікаў нехта яшчэ.

УШ

9
хе-хе / Адказаць
30.05.2018 / 15:43
Белорусский мир.
1
Гумарэска / Адказаць
30.05.2018 / 15:49
Можа па усей Расii пачалi беларусы мачыць расiян? У Краснадары, зарас у Пiцеры.
0
Анна / Адказаць
30.05.2018 / 17:56
Нормально жить врачам в"нищей"России?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру