30.05.2018 / 14:45

Анкара пагражае закрыць базу Інджырлік для ЗША 3

Анкара можа закрыць для амерыканцаў авіябазу Інджырлік з-за недружалюбнай палітыкі Вашынгтона. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу A Haber заявіў міністр замежных спраў краіны Меўлют Чавушоглу.

Ён падкрэсліў, што Анкара чакае, што Злучаныя Штаты «адступяцца ад сваіх няслушных крокаў». «У нас у руках ёсць і іншыя козыры», - заявіў міністр.

У красавіку афіцыйны прадстаўнік МЗС Турцыі Хамі Аксой заявіў, што краіна мае намер абмеркаваць з НАТА пытанне выкарыстання базы Інджырлік у выпадку пачатку магчымай аперацыі ЗША і іх саюзнікаў у Сірыі.

0
Паначка / Адказаць
30.05.2018 / 16:26
Хто мае армiю бояздольную таму нi расейскiя, нi амерыканскiя базы не патрэмны.
3
Сенатор Макей / Адказаць
30.05.2018 / 17:46
Хорошо. Для Германии уже закрыли.
0
Алесь Радзіміч / Адказаць
30.05.2018 / 23:17
ЗША могуць і ў іншай краіне адкрыць, а туркі потым будуць локці кусаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру