Грамадства6060

Юрый Зісер за дзень ахвяраваў 7500 рублёў — на мемарыял у Курапатах, прэмію Быкава, помнік Адамовічу

Уласнік партала tut.by Юрый Зісер адзначыўся вялікімі пераводамі грошай на краўдфандынгавыя праекты.

Юрый Зісер. Фота cardio.today

У прыватнасці, Зісер перавёў 3000 рублёў на ўсталяванне бюста пісьменніка Алеся Адамовіча ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёна. 2000 рублёў былі пераведзеныя на прэмію Васіля Быкава «За свабоду думкі», якую ладзіць Рух «За Свабоду».

1500 рублёў сышло на альбом палескіх народных песень, які запісаў гурт Vuraj. І яшчэ 1000 рублёў Зісер ахвяраваў на рэканструкцыю народнага мемарыялу ў Курапатах.

Мы спыталі ў бізнэсоўца, чым ён кіраваўся, робячы гэтыя пераводы? «Дабраліся рукі, знайшоў час дапамагчы гэтым праектам. Я кіраваўся імем Быкава. Гэтая прэмія патрэбная, і яе арганізавалі вельмі добрыя людзі», — адзначыў Зісер. Пры гэтым уласніка tut.by не запрашалі ў аргкамітэт прэміі.

«Помнік трэба прывесці ў парадак», — кажа Зісер пра Курапаты.

«За гуртом Vuraj я сачу даўно. Яны ездзяць па Палессі, запісваюць ў старых людзей песні, апрацоўваюць іх і выконваюць так, што гэта мае не казённы выгляд, а жывы. Яны запальваюць! Гэта важна для захавання нацыянальнай спадчыны», — працягвае ён расказваць сваю матывацыю.

«Для мяне гэта не дабрачынная рэч, а сацыяльная. Гэта такое сацыяльнае прадпрымальніцтва. Як кажуць, што трэба раздаваць вуды, а не рыбу. Я звычайна не даю грошы на дзіцячыя дамы, хоспісы — гэтым займаюцца іншыя людзі. Мой профіль — дапамагаць тым, хто дапамагае. Ці нейкім важным для краіны сацыяльным праектам, як прэмія Быкава ці бюст Адамовіча, які, безумоўна, мусяць быць», — сказаў бізнэсовец.

Сваімі крокамі Юрый Зісер дае добры прыклад для іншых прадпрымальнікаў у краіне.

Каментары60

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць