30.05.2018 / 16:40

Касцевіч — Канапацкай: «Дапамогу па беспрацоўі павышаць не будзем, людзі мусяць развівацца» 28

Сёння адбылося сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, на якім на пытанні парламентарыяў адказвалі міністры, у тым ліку міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Дэпутатка Ганна Канапацкая спытала ў міністра пра дапамогу па беспрацоўі.

— Сёння дапамога па беспрацоўі не ўлічвае стаж і заробак, на рынку працы сітуацыя напружаная. Якія плануюцца захады па развязванні беспрацоўя і ці будзе павышацца дапамога?

— А чым выказваецца напружанасць?

— Няма месцаў для спецыялістаў, цяжка жанчынам уладкавацца, асабліва пасля дэкрэта.

— Ахарактарызуем агулам сітуацыю. Ёсць даследаванне хатніх гаспадарак, на люты 2018 узровень агульнага беспрацоўя 5,1% — 260 тысяч чалавек Для супастаўлення бярэцца агульная метадалогія, ёсць станоўчая дынаміка па ўзроўні агульнага беспрацоўя да мінулага года. Калі зняць пенсіянераў і студэнтаў, то ўзровень сёння беспрацоўя — 4,4%. Міжнародныя арганізацыі кажуць, што калі беспрацоўе 3-5%, то гэта здаровы рынак працы. Яна павінна захоўвацца, каб стымуляваць людзей павышаць свой прафесійны ўзровень. Моладзевае беспрацоўе сёння 7%, я б звярнула ўвагу сюды, трэба акцэнт рабіць на гэтым.

— Дык а якія захады?

— Канечне, зніжэнне узроўню і павышэнне эканамічнага росту, у нас сёння 65 тысяч вакансій, даўно такога не было. Але тут дысбаланс — наймальнік сёння просіць дасведчанага работніка, а ў маладых няма досведу, а ёсць кваліфікацыя. Трэба рэзерваваць месца на прадпрыемстве. Мы працуем над гэтым.

— А павышэнне дапамогі?

— Ёсць два кірункі: актыўная і пасіўная палітыка занятасці. Дапамога — гэта пасіўная. А сёння мы рэалізуем і перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі. Гатовы пераадукоўваць за бюджэтныя сродкі, галоўнае, каб чалавек быў гатовы. 27 рублёў гэта мала, канечне. Але чалавек мусіць развівацца.

АЯ

0
Rantom / Адказаць
30.05.2018 / 16:55
Я б вообще отменил это пособие. Ведь людям надо развиваться! В школах берут только на полставки - тоже надо развиваться?
1
Кто помещики и бояре ??? / Адказаць
30.05.2018 / 17:05
Цифры взяты с потолка. Для красоты. Ну если считать, что работа за 150-250 руб в месяц - хорошо, то напряжения нет совсем. На 300 рублёвой зарплате сидит 40%  работающих.
 Молодцы, кабальные контракты, декреты о "дармоедах", куча придуманных поборов и отсутствие пособия по безработице. Молодцы, согласен, напряжения нет вовсе, особенно в Дроздах. Пока нет...
 Ну а народцу - народцево, развивайтесь и желательно молча.
1
Кто помещики и бояре ??? / Адказаць
30.05.2018 / 17:06
Наглость и бессовестность - второе счастье......., а может и первое, если слушать Костевич.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру