30.05.2018 / 17:00

У Оршы кіроўца легкавіка збіў на пераходзе дзяўчынку

У Оршы кіроўца легкавіка збіў на пешаходным пераходзе дзяўчынку, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Кіроўца на нерэгуляваным пешаходным пераходзе не прапусціў школьніцу. У выніку наезду дзяўчынка 2004 года нараджэння атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыю.

У кіроўцы, жыхара Магілёва, узялі аналізы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру