30.05.2018 / 17:28

Журналіст Бабчанка жывы. Украінскія спецслужбы інсцэніравалі «забойства» ВІДЭА 130

Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка — жывы, гэта была спецаперацыя СБУ. Пра гэта паведаміў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

Ён паведаміў, што Служба бяспекі загадзя атрымала інфармацыю аб падрыхтоўцы замаху на жыццё Аркадзя Бабчанкі.

«Цяпер я магу паведаміць дэталі спецаперацыі Службы бяспекі Украіны, дзякуючы якой нам удалося не толькі сарваць цынічную правакацыю, але і задакументаваць падрыхтоўку расійскімі спецслужбамі гэтага дзёрзкага злачынства», — заявіў Грыцак.

«Я мог бы прынесці спачуванні сям'і Аркадзя Бабчанкі, але не буду гэтага рабіць. Наадварот, сёння я павіншую Аркадзя з трэцім днём нараджэння і запрашаю яго ў залу», — сказаў кіраўнік СБУ, пасля чаго Бабчанка зайшоў у залу.

Ён расказаў, што для арганізацыі забойства расійскія спецслужбы завербавалі грамадзяніна Украіны Г. Той, у сваю чаргу, даручыў учыніць злачынства свайму знаёмаму, які ўдзельнічаў у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. За гэта ён прапанаваў кілеру 30 тысяч даляраў, 15 тысяч з якіх выдаў адразу ў якасці задатку.

Грыцак заявіў, што сам Г. атрымаў ад расіян аплату ў суме 10 тысяч даляраў.

У той жа час указаны былы ўдзельнік антытэрарыстычнай аперацыі супрацоўнічаў са спецслужбамі. Пасля нібыта «выканання» замовы завербаваны грамадзянін Г, які атрымаў згаданую інфармацыю, быў затрыманы.

Кіраўнік СБУ распавёў, што забойства было толькі адным элементам вялікай спецаперацыі па знішчэнні апазіцыйных расіян, перш за ўсё, журналістаў і блогераў, якія крытыкуюць расійскую ўладу.

Сам Бабчанка, выступаючы на прэс-канферэнцыі, папрасіў прабачэння ў жонкі і блізкіх за тое, што не паведаміў ім пра свой удзел у спецаперацыі. Па словах журналіста, аб падрыхтоўцы замаху яму стала вядома месяц таму.

12
Казік / Адказаць
30.05.2018 / 17:32
Хай зараз пачытае пра сябе каментары і артыкулы на сайтах ))))).. Добрага здароўя і сто гадоў..
14
Поздравления / Адказаць
30.05.2018 / 17:33
Поздравляю с третьим Днём Рождения !
Говорят, что вонью тянет с Востока и ОЧЕНЬ СИЛЬНО тянет.....
7
mnb / Адказаць
30.05.2018 / 17:34
Нифига себе!!!
Паказаць усе каментары/ 130 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру