Расейскі тэлеканал РТР у праграме «Вести недели» паказаў рэпартаж пра наведаньне Аляксандрам Лукашэнкам вайсковых вучэньняў. Ягоным сынам Колем апекавалася бляндынка ў вайсковай форме.

У рэпартажы гаворыцца: «Многія зьвярнулі ўвагу, што з сабой на палігон Аляксандар Лукашэнка ўзяў 5‑гадовага сына Мікалая». Сын, адзначылі тэлежурналісты, быў таксама ў вайсковай форме, на пагонах вышытыя гербы беларускага войска, як у бацькі‑галоўнакамандуючага.
«Побач была мілавідная жанчына ў чыне старшага лейтэнанта. І журналісты ўвесь час гадалі, ці ня маці гэта сына прэзыдэнта?» — такім пытаньнем скончыўся тэлерэпартаж.
Дарэчы, з рэпартажаў пра вайсковыя вучэньні, паказаных учора па Беларускім тэлебачаньні і АНТ, кадры з сынам Мікалаем зьніклі.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары