У Гродне жанчына ў банку вырашыла памяняць 50 еўра на беларускія рублі. Аднак банкнота аказалася фальшывай. Наведвальніца банка была вельмі здзіўленая і патлумачыла, што атрымала дадзеныя 50 еўра ў якасці рэшты на рынку ў Літве, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падобны выпадак здарыўся ў Смаргоні. Там мясцовы жыхар прадаставіў для абмену ў аддзяленне банка купюру ў 100 даляраў ЗША. Касір адразу ж вызначыла, што яна фальшывая. Пазней у мужчыны дома знайшлі яшчэ адну падробленую банкноту. Хлопец растлумачыў, што набыў дадзеныя купюры ў адным з абменных пунктаў у Беластоку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0