27.10.2008 / 13:07

КХП‑БНФ: шэсьце на Дзяды ад гадзіньнікавага заводу 8

Акцыя ўшанаваньня продкаў пройдзе як і мінулыя гады: збор удзельнікаў а 10:30, шэсьце да Курапатаў ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00.

У Менгарвыканкам і Менаблвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзеньне 2 лістапада (нядзеля) шэсьця да ўрочышча Курапаты і мітынгу ў ім з нагоды Дня памяці продкаў..

Як паведаміў намесьнік старшыні КХП‑БНФ Юрась Беленькі, адказу пакуль няма.

Тым ня менш, падкрэсьліў сп. Беленькі, акцыя ўшанаваньня продкаў пройдзе як і мінулыя гады: збор удзельнікаў а 10:30 каля гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро «Парк чалюскінцаў»), шэсьце да Курапатаў ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00.

У Курапатах дагэтуль застаецца шмат месцаў расстрэлаў, не пазначаных крыжамі. Грамадзяне, што жадаюць усталяваць ва ўрочышчы крыж, могуць зьвяртацца да сакратара Ўправы Алеся Чахольскага, які прымае ахвяраваньні. На атрыманыя сродкі, у тым ліку і сабраныя падчас акцыі, будуць вырабленыя крыжы, а ахвярадаўцы змогуць іх усталяваць у Курапатах. Кантактны тэлефон: +375 29 124 46 86.

Нагадаем, што Партыя БНФ, у сваю чаргу, ладзіць шэсьце у Курапаты 2 лістапада, стартуючы ад Усходніх могілак.

Сямён Печанко

Шэсьце на Дзяды.

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
27.10.2008 / 20:25
Так а гэты Алесь Чахольскі, нумар якога падаецца, гэта хто? З управы грантасосаў нехта, ці кэхэпэшнік? Бо калі гэта вячоркаўцы, то мне здаецца не надзейна гэта(
0
z boku / Адказаць
27.10.2008 / 20:47
Чахольскі з КХП-БНФ, дакладна.
0
Mikola / Адказаць
27.10.2008 / 21:03
bl8dy 2.Ja pamjataiu Alesja Tsaholskaga z 90 ,kali smat kago ni bylo ni u Apazicii ,ni kalja Apazicii.Litsu velmi sumlennym tcalavekam.Kanesne skada sto paslja padzelu Fronta nehta stau vykazvac svae simpatyii i adnosiny ne k Sprave ,a k nekatorym asobam u kiraunictve BNF.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру