Reuters.com

Reuters.com

Пасля ўрагану смяротнасць у Пуэрта-Рыка вырасла на 62% і дасягнула 4 645 чалавекі, падлічылі ў Гарвардзе. На думку экспертаў, гэтых памерлых варта адносіць да ахвяр урагану, бо яны звязаны з разбурэннем інфраструктуры вострава.

Група даследчыкаў правяла апытанне жыхароў Пуэрта-Рыка — выспы, на якую ў верасні 2017 года абрынуўся ўраган «Марыя», каб ацаніць наступствы стыхійнага бедства. Праца апублікаваная ў навуковым часопісе The New England Journal of Medicine, правядзенне апытання спансаваў у тым ліку медыцынскі факультэт Гарвардскага універсітэта.

Даследчыкі прызнаюць, што падлічыць загінулых пасля сур'ёзнай катастрофы цяжка. «Нягледзячы на тое што ўраган «Марыя» нанёс значны ўрон інфраструктуры вострава, яго ўплыў на смяротнасць застаецца спрэчным», — гаворыцца ў працы. Афіцыйна загінулымі ад наступстваў урагану лічацца 64 чалавекі.

Для правядзення незалежнай ацэнкі смяротнасці ад усіх прычын пасля ўрагану (з 20 верасня па 31 снежня) даследчыкі апыталі 3299 выпадкова выбраных хатніх гаспадарак у Пуэрта-Рыка. Высветлілася, што за гэты перыяд памерлі 4645 чалавек, рост смяротнасці ў параўнанні з мінулым годам склаў 62%. «Узровень смяротнасці заставаўся высокім да канца снежня 2017 года, а траціна ўсіх смерцяў была звязана з затрымкай або перарываннем аказання медыцынскай дапамогі», - адзначаецца ў працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0