У магістратуры БДУ адкрываецца дзве новыя спецыяльнасці «Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» і «Медыякамунікацыя». У Беларусі рыхтаваць магістраў па гэтых адукацыйных праграмах будуць упершыню.

Па спецыяльнасці «Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» навучанне пройдзе на факультэце міжнародных адносін. Яе адкрыццё абумоўлена ўзрослай патрэбай у кваліфікаваных спецыялістах па арганізацыі міжнародных масавых мерапрыемстваў, лічаць ва ўніверсітэце. У рэспубліцы штогод арганізуецца больш за 70 спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.

Навучальны план спецыяльнасці «Медыякамунікацыі» прадугледжвае рэалізацыю дзвюх магістарскіх праграм. Рыхтаваць студэнтаў другой ступені па магістарскай праграме «Карпаратыўныя стратэгічныя камунікацыі» будуць на факультэце журналістыкі, а па магістарскай праграме «Медыядаследаванні і сацыяльная аналітыка» — на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Прыём дакументаў на ўсе спецыяльнасці магістратуры БДУ будзе ажыццяўляцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня. Прыём дакументаў у Інстытут бізнэсу БДУ пачынаецца з 1 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0