Найлепшы бамбардзір у гісторыі лонданскага «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард прызначаны галоўным трэнерам «Дэрбі Каўнці» —каманды чэмпіёншыпа (другога па сіле дывізіёна чэмпіянату Англіі). Кантракт разлічаны на тры гады, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

У мінулым сезоне «Дэрбі Каўнці» заняў у чэмпіёншыпе шостае месца. У паўфінале плей-оф за выхад у прэм'ер-лігу ён па суме дзвюх сустрэч саступіў лонданскаму «Фулхэму» (1:0, 0:2).

Лэмпард пачынаў кар'еру ва «Уэст Хэме» (1995—2001), а з 2001 па 2014 гг. гуляў за «Чэлсі». Два сезоны правёў за «Нью-Ёрк Сіці» (2015—2017).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0