Раней мужчыны працавалі разам — займаліся ўскрыццём замкоў у аўтамабілях.
«Але іх шляхі разышліся, калі адзін з іх даведаўся, што кампаньён яго дурыць. Заказы ім давала мінская фірма, куды паступалі званкі ад кліентаў, і 50% выручкі сыходзіла ў сталіцу. Падазраваны жа паведаміў партнёру, што аддае мінчукам 60%. Адпаведна 10% ён пакідаў сабе», — паведамляе гродзенская міліцыя.
Кожны стаў працаваць сам на сябе. Пасля гэтага «аферыст» пачаў здзяйсняць дробныя поскудзі ў адносінах да канкурэнта (пераклейваць і зрываць аб'явы), а потым пры дапамозе свайго новага калегі па бізнэсу вырашыў спаліць аўтамабіль.
Машыну аблілі бензінам і падпалілі. Познім вечарам змоўшчык яго выявіў, плюхнуў туды бензіну і падпаліў. Своечасова дым і агонь заўважыла суседка і выклікала адпаведныя службы. Выгарэла толькі частка салона.
Цяпер на мужчынаў завялі крымінальную справу.