31.05.2018 / 14:23

Дальнабойшчык разышоўся з дзяўчынай і з гора збіў мінака 3

У міліцыю звярнуўся 43-гадовы магілёвец. Мужчына распавёў, што яго збіў невядомы проста на вуліцы.

Праваахоўнікі разабраліся ў сітуацыі і знайшлі хулігана. Ім аказаўся 43-гадовы кіроўца-дальнабойшчык, піша mycity.by.

У той вечар мужчына быў моцна п'яны і засмучаны: ад яго сышла каханая дзяўчына. У выніку ён стаў сварыцца з выпадковым мінаком, а затым і пачаў яго збіваць. У алкагольным трызненні яму здалося, што мінак адабраў яго грошы, і ён паспрабаваў іх вярнуць.

Цяпер на мужчыну будзе заведзена крымінальная справа за хуліганства. Дальнабойшчыку пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

0
ўантуфры / Адказаць
31.05.2018 / 14:33
Не з-за гора, а з-за быдляцтва. па-поўнай трэба яму, "гарамычнаму".
1
Наста / Адказаць
31.05.2018 / 15:40
Добра, што дзяўчына своечасова сышла
0
Ян-Севярын Бакей / Адказаць
31.05.2018 / 18:35
Рэдактар, гэта толькі я такі "літаратурна-шэры"?  Загаловак "дальнабойшчык зьбіў мінака" я прачытаў менавіта як тое, што адбыўся наезд машынаю. А тут проста хамуйла п'яное кулакамі размахалася, і зусім не сутнасна, хто ён там прафесійна...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру