Галоўны трэнер «Рэала» Зінедзін Зідан пакідае сваю пасаду. Пра гэта сёння абвешчана на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.

«Я прыняў рашэнне не працягваць працу з «Рэалам». Гэта нечаканы момант, але камандзе, каб яна працягвала перамагаць, патрэбныя перамены, новы падыход і працоўныя методыкі. Таму я прыняў такое рашэнне. Я з велізарнай любоўю стаўлюся да гэтага клуба і яго прэзідэнта», - заявіў трэнер.

45-гадовы спецыяліст прыняў мадрыдскую каманду падчас сезона-2015/16 i прывёў яе да трох запар перамог у Лізе чэмпіёнаў.

Таксама «Рэал» пад яго кіраўніцтвам выйграў чэмпіянат Іспаніі, Суперкубак краіны, два Суперкубкі УЕФА і двойчы перамог у клубным чэмпіянаце свету сярод клубаў.

Зінедзін Зідан - таксама з найвялікшых гульцоў у гісторыі футбола. У складзе зборнай Францыі ён выйграў чэмпіянат свету 1998 года і чэмпіянат Еўропы 2000 года. Зідан тройчы прызнаваўся найлепшым футбалістам свету (1998, 2000 і 2003 гады). У складзе італьянскага «Ювентуса» і іспанскага «Рэала» ён заваяваў 12 трафеяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0