31.05.2018 / 14:39

Лукашэнка замяніў галоўнага вайсковага ідэолага 24

president.gov.by

У беларускім войску здарыўся кадравы дзень. Аляксандр Лукашэнка прызначыў чатырох новых кіраўнікоў.

Аляксандр Вальфовіч, які раней займаў пасаду камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

Камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання стаў Андрэй Жук. Да гэтага часу ён займаў пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

У сваю чаргу намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны Ігар Дземідзенка, які раней узначальваў інфармацыйна-аналітычнае кіраванне Генштаба.

Леанід Касінскі стаў новым галоўным вайсковым ідэолагам. Ягоная афіцыйная пасада — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны. Раней ён быў першым намеснікам у гэтым жа ўпраўленні.

Ягоны папярэднік Аляксандр Гура адпраўлены на пенсію. Два дні таму ён адсвяткаваў 60-годдзе.

3
Leikobel / Адказаць
31.05.2018 / 15:03
Опыт страны соседки показал, что война пришла к ним с востока, где не было Заходнего командования...
3
Хэльвіг / Адказаць
31.05.2018 / 15:13
Калі ў беларускім войску па-ранейшаму будзе дамінаваць расейская мова і расейская вайсковая гісторыя ды выкарыстоўвацца савецкія статутныя дакументы, нічога ня зьменіцца. Каб пазбавіцца пазастатутных адносін у войску, неабходна зьмяніць сыстэму набору ў войска, а таксама мэты і метады патрыятычнага выхаваньня.
2
Нат Бампо / Адказаць
31.05.2018 / 15:21
Может кто подскажет численность всего идеологического корпуса вооруженных сил? Имеем право знать, сколько наших денег выбрасывается на ветер.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру