Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас рабочай паездкі ў Івана-Франкоўскую вобласць падпісаў указ пра абвяшчэнне з 2018 года дзесяцігоддзя ўкраінскай мовы. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэзідэнта Украіны.

Паводле яго слоў, да яго звярнуліся навукоўцы і папрасілі аб'явіць 2018 год — Годам украінскай мовы. Аднак прэзідэнт адмовіўся гэта зрабіць, «бо за адзін год мову не абароніш».

«Але я прыняў рашэнне і падпісваю ўказ пра тое, што з 2018 года мы аб'яўляем дзесяцігоддзе ўкраінскай мовы і зробім усё магчымае для таго, каб мову абараніць. Бо галоўнае, што трымае нацыю, што забяспечвае яе развіццё — украінская мова», — сказаў Парашэнка.

Указ зацвярджае дзесяцігадовую мэтавую праграму, якая павінна забяспечыць «усебаковае развіццё і функцыянаванне ўкраінскай мовы як дзяржаўнай ва ўсіх сферах грамадскага жыцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0