27.10.2008 / 14:52

Чуткі: На два тыдні спыняе працу МАЗ

У прэс‑службе Менскага аўтамабільнага заводу абвяргаюць іх, кажуць, што прадпрыемства «пакуль працуе ў звычайным рэжыме».

Пра гэта кар. НН паведаміў адзін з супрацоўнікаў Менскага аўтамабільнага заводу, які ня хоча, каб ягонае імя называлі.

Ён зьвязвае гэта з адсутнасьцю попыту на прадукцыю заводу.

У прэс‑службе Менскага аўтамабільнага заводу абвяргаюць іх, кажуць, што прадпрыемства «пакуль працуе ў звычайным рэжыме».

Варта нагадаць, што праз крызіс прыпынялі сваю працу ГАЗ і КАМАЗ у Расеі.

Апошнія тыдні ў беларускай гаспадарцы таксама нарастаюць крызісныя зьявы, найперш у фінансавай сфэры. Гэта адбываецца на фоне сусьветнага фінансавага крызісу.

Беларусь зьвярнулася да Масквы і МВФ з просьбаю пра крэдыты, кожны гіганцкім памерам 2 млрд даляраў. Разам гэта роўна агульнаму памеру золатавалютных запасаў нашай краіны, якія скараціліся на 10% за адзін верасень месяц.

ул. інф., фота на галоўнай старонцы maz.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру