Арганізатара замаху на расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку, які раней згадваўся толькі як грамадзянін Г., завуць Герман Барыс Львовіч.

Падазраваны Барыс Герман.

Падазраваны Барыс Герман.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы суда.

Журналіст Аксана Каваленка удакладніла, што падазраванага завуць Барыс Герман.

Журналіст Уладзімір Бойка на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што Барыс Герман быў памочнікам былых народных дэпутатаў Міхаіла Ганчарова і Ігара Плахога.

Адвакат Германа Яўген Саладко заявіў, што яго падабаронны вядомы валанцёр і з'яўляецца дырэктарам кампаніі па вытворчасці зброі.

Пра гэта ён напісаў у Facebook.

Паводле яго слоў, так званага арганізатара замаху на забойства Бабчанкі завуць Барыс Герман, ён выканаўчы дырэктар украінска-нямецкага СП «Шмайсер», якое спецыялізуецца на вытворчасці зброі і мае вытворчыя адносіны з Міністэрствам абароны.

«Сам Барыс вядомы сваёй валанцёрскай дзейнасцю для патрэб антытэрарыстычнай аперацыі. Гэта яго оптыка стаіць на вінтоўках нашых снайпераў, менавіта ён мадэрнізуе і стварае вельмі магутныя снайперскія комплексы на базе існуючага армейскага ўзбраення», — напісаў адвакат.

Ён дадаў, што Герман мае юрыдычную адукацыю і яго любімая справа — зброя.

Таксама вядома, што Герман быў шваграм Дзмітрыя Пртытыкі, дэпутата ад Партыі рэгіёнаў папярэдняга склікання, экс-старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Украіны.

Бацька Барыса Германа — Леў Герман.

Свой капітал ён зарабіў яшчэ ў васьмідзесятых, быўшы «дзелавым» пры «законніках». З сярэдзіны 90-х і да сённяшняга часу паспяхова вядзе сямейны бізнэс з Рыгорам Суркісам і Міхаілам Бродскім. Герман мае бізнэс у Адэсе, кантралюючы гандлёвы цэнтр на Дэрыбасаўскай. Унук Льва, Юрый, з'яўляецца сузаснавальнікам у вядомай адвакацкай кампаніі «Бі Ай Эм», дзе значыцца і Рыгор Суркіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0